Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2018, 14:42

Фотавыстаўка "Праекты ў асобах" адкрывае ў Мінску чацвёрты сезон

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 29 мая стартуе чацвёрты сезон перасовачнай фотавыстаўкі "Праекты ў асобах", якая раскажа аб праектах, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі і фінансуюцца Еўрапейскім саюзам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

За тры папярэднія гады выстаўка пабывала ў 23 буйных і малых гарадах Беларусі, прадставіла 71 праект і тое, як ён змяніў жыццё людзей да лепшага, праз персанальную гісторыю. Гэта канцэпцыя захавалася і ў 2018 годзе. Наведвальнікі змогуць убачыць ля ўвахода ў Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага фота 29 праектаў. Іх асноўныя тэмы - зялёная эканоміка, развіццё сельскіх тэрыторый, адукацыя, турызм, культура, бізнес і інклюзіўныя практыкі.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі плануецца ўдзел кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, прадстаўніка МЗС Беларусі.

Перад запрошанымі і гасцямі выступяць аўтар фотаработ Юлія Мацкевіч і герой праекта "Наваполацк - ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада", вучань 9 класа СШ нумар 8 Наваполацка Данііл Савёнак. Акрамя фатаграфій можна будзе азнаёміцца са сціслым апісаннем кожнага праекта і дасягнутымі вынікамі.

Выстаўка будзе працаваць у Мінску да 10 чэрвеня, затыя яна пабывае яшчэ ў 13 беларускіх гарадах.

Еўрапейскі саюз выступае адным з буйнейшых у свеце донараў праграм супрацоўніцтва. Аб'ём фінансавання з боку ЕС праектаў і праграм у Беларусі - амаль 29 млн еўра ў год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі