Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Фільм пра Марка Шагала ў Каіры сабраў поўную залу

Культура 15.12.2017 | 19:55
Фота пасольства Беларусі ў Егіпце
Фота пасольства Беларусі ў Егіпце

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Егіпце прадаўжае знаёмства замежнай публікі з дакументальнымі фільмамі вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". У Каіры 14 снежня трэці раз адбыўся "Вечар беларускага дакументальнага кіно", паведамілі БЕЛТА ў дыппрадстаўніцтве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, акрэдытаваныя ў Егіпце, а таксама беларускія партнёры з устаноў культуры і адукацыі Егіпта. "Да паказу быў прапанаваны фільм "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць", які сабраў поўную залу гасцей, выклікаў бурныя абмеркаванні публікі і атрымаў пазітыўныя водзывы", - адзначылі ў пасольстве.

Прысутныя змаглі глыбей прасякнуцца творчасцю знакамітага мастака беларускага паходжання Марка Шагала. Дэманстрацыя архіўных фатаграфій, рэпрадукцый работ мастака, гістарычны кантэкст прымусілі гледачоў зацікавіцца Беларуссю і выказаць жаданне пабываць у Віцебску - на радзіме Марка Шагала.

Замежныя паслы, акрэдытаваныя ў Егіпце, таксама адзначылі высокі прафесійны ўзровень беларускага дакументальнага кіно, нетрывіяльную манеру апавядання, прыемныя стасункі і добрую арганізацыю самога мерапрыемства.

Пасольства плануе прадоўжыць знаёмства егіпецкай публікі і дыпламатычнага корпуса з беларускім дакументальным кіно ў рамках цыкла тэматычных паказаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.