Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фільм "Кандэларыя" лідзіруе па выніках глядацкага галасавання на "Лістападзе-2017"

Культура 10.11.2017 | 14:15
Кадр з фільма
Кадр з фільма

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках глядацкага галасавання на "Лістападзе-2017" як лепшы ігравы фільм лідзіруе фільм "Кандэларыя". Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце кінафоруму, паведамляе БЕЛТА.

Карціна "Кандэларыя" (рэжысёр Джоні Хендрыкс Інестроса, Калумбія, Германія, Нарвегія, Аргенціна, Куба) набрала 3,71 бала.

Толькі крыху "Кандэларыі" ўступіла стужка "Кентаўр" (рэжысёр Актан Арым Кубат, Кыргызстан, Францыя, Германія, Нідэрланды, Японія) - 3,70 бала. "Арытмія" Барыса Хлебнікава (Расія) заняла трэцюю пазіцыю - 3,59. У пяцёрку таксама ўвайшлі фільмы "Лістапада" (Эстонія, Нідэрланды, Польшча, 3,56) і "Гранатавы сад" (Азербайджан, 3,46).

Лідарам галасавання на прыз глядацкіх сімпатый у намінацыі "За лепшы фільм конкурсу "Лістападзік" стаў фільм "Цім Талер, або Прададзены смех" (Германія). У намінацыі "За лепшы дакументальны фільм" сімпатыі гледачоў на баку стужкі "Дзіўныя няўдачнікі: іншы свет" (Літва, Італія, Швейцарыя, Бельгія, Латвія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Іспанія).

Шляхам падліку рэйтынгавых балаў, якія выстаўляюцца гледачамі Мінскага МКФ "Лістапад", будуць названы ўладальнікі трох прызоў глядацкіх сімпатый за лепшы ігравы фільм, дзе ўдзельнічаюць стужкі асноўнага конкурсу ігравога кіно і конкурсу "Маладосць на маршы", за лепшы дакументальны фільм, за лепшы фільм для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі ў конкурсе "Лістападзік".

Вынікі агучаць сёння вечарам на цырымоніі закрыцця XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". На цырымоніі таксама будзе раскрыта галоўная інтрыга конкурсу - стане вядомы ўладальнік Гран-пры, а таксама названы імёны пераможцаў іншых конкурсаў фестывалю. Упершыню прыз адной з карцін уручыць Міжнародная федэрацыя кінапрэсы FIPRESCI.

Фільмам цырымоніі закрыцця выбрана сербская карціна "Асенні самурай".

XXIV кінафестываль праходзіць з 3 па 10 лістапада ў Мінску. Дырэкцыя галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Арганізатары - Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.