Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2016, 09:53

Фестываль аматарскіх тэатраў пройдзе ў Магілёўскай вобласці

25 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Краснаполлі 27-29 мая пройдзе V Міжрэгіянальны фестываль аматарскіх тэатраў "Тэатральныя вечарыны-2016". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў райвыканкаме.

На творчых пляцоўках пакажуць пяць спектакляў і сюжэтна-гульнявую праграму для дзетвары. Гаспадары тэатральнага форуму, старэйшы ў краіне народны тэатр, якому ў 2018 годзе споўніцца 100 гадоў, прадставіць камедыю "Двое ў ліфце, не лічачы..." На тэатральных падмостках Краснаполля таксама выступяць тэатральныя калектывы з Мінска, Магілёва і Хоцімска.

Фестываль будзе праходзіць у час Тыдня культуры ў Краснапольскім раёне, што стартаваў 23 мая. У яго праграме акрамя тэатральных вечароў занальны конкурс "Містар Х-2016", раённы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці "Лукамор'е", тэматычныя творчыя вечары, канцэртныя праграмы, выстаўкі і экскурсіі.

Яркім фіналам Тыдня культуры і тэатральнага форуму 29 мая стане шоу-канцэрт "Табе, краіна, мае творчасць і натхненне!". На гарадской плошчы разам з краснапольскімі артыстамі выступяць творчыя калектывы з Крычава, Гомеля і Магілёва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі