Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Для ўдзелу ў нацыянальным адборы "Еўрабачання-2018" паступіла 95 заявак

Культура 03.01.2018 | 19:18

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" у Белтэлерадыёкампанію паступіла 95 заявак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Сярод прэтэндэнтаў як сольныя выканаўцы, так і музычныя калектывы, прычым не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Таджыкістана, Малдовы.

Пры гэтым колькасць заявак да гэтага часу не канчатковая і можа змяніцца, да праслухоўвання будуць дапушчаны не ўсе прэтэндэнты. Ужо вядома, што некаторыя калектывы прыслалі кампазіцыі, у якіх словы або музыка народныя, што забаронена правіламі "Еўрабачання".

У адпаведнасці з палажэннем адбору, апошняй датай адпраўкі бандэролей было 26 снежня 2017 года. Белтэлерадыёкампанія адводзіць люфт з некалькіх дзён, каб усе адпраўленыя ва ўстаноўленыя тэрміны заяўкі былі разгледжаны арганізатарамі адбору на прадмет строгай адпаведнасці ўмовам палажэння аб конкурсе і міжнародным правілам.

Першы этап нацыянальнага адбору - праслухоўванне - пачнецца 11 студзеня ў 12.00 у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. Сайт медыяхолдынга будзе весці анлайн-трансляцыю. Праслухоўванне пройдзе ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі і (або) фанаграмы, запісанай без вакалаў любога віду або якіх-небудзь вакальных імітацый. У бліжэйшы час на сайце медыяхолдынга з'явіцца склад прафесійнага журы, якое вызначыць фіналістаў адборачнага тура. Іх будзе не больш за 15, імёны стануць вядомы ўвечары пасля праслухоўвання.

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе не пазней за 1 сакавіка ў фармаце тэлеканцэрта. Удзельнік фіналу, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў, будзе аб'яўлены пераможцам праекта і стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія).

Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца Белтэлерадыёкампанія. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, якія ўстанаўліваюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.