Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 студзеня 2016, 09:02

Бузоўскі: Год культуры падорыць беларусам творчасць і энергію для развіцця іншых сфер

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Год культуры падорыць беларусам творчасць і энергію для развіцця іншых сфер. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі.

"Год культуры надасць нашай краіне і людзям, якія жывуць на гэтай зямлі, новыя сілы, думкі, творчасць, энергію, якія дадуць магчымасць развіваць і эканоміку, і палітыку, і сацыяльную сферу. Гэта тое, што сёння сканцэнтруе веды і сілы ў духоўна-маральнай плоскасці", - лічыць Ігар Бузоўскі.

На яго думку, Год культуры заключаецца не толькі ў правядзенні знакавых мерапрыемстваў, святкаванні юбілеяў выдатных асоб і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, ён накіраваны ў тым ліку на духоўнае развіццё асобна ўзятай асобы, перацэнку жыццёвых прыярытэтаў. "Беларусь - маладая дзяржава. І, хоць мы займаем сур'ёзную пазіцыю ў палітычнай плоскасці, развіваем эканоміку, неабходна прадоўжыць фарміраванне сваёй духоўнай спадчыны, якую ў далейшым перададзім нашчадкам. Менавіта духоўная спадчына - наша каштоўнасць і найвялікшы здабытак", - упэўнены намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі