Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 кастрычніка 2017, 19:05

Беларусь плануе ўвайсці ў Выканаўчы савет ЮНЕСКА

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вылучыла сваю кандыдатуру ў Выканаўчы савет ЮНЕСКА. Выбары ў савет пройдуць у ходзе 39-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, якая сёння пачала работу ў штаб-кватэры арганізацыі ў Парыжы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У ходзе сесіі адбудзецца зацвярджэнне новага генеральнага дырэктара ЮНЕСКА і выбары ў Выканаўчы савет ЮНЕСКА. Беларусь вылучыла сваю кандыдатуру ў гэты кіруючы орган.

У галоўным форуме арганізацыі ўдзельнічае дэлегацыя Беларусі на чале з паслом у Францыі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА Паўлам Латушкам. У склад дэлегацыі ўваходзяць таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскіх арганізацый.

Ключавым пытаннем Генеральнай канферэнцыі з'яўляецца вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці ЮНЕСКА на 2018-2019 гады з улікам Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця 2030 і новых выклікаў, з якімі сутыкаецца арганізацыя.

На палях сесіі Генканферэнцыі дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у спадарожных мерапрыемствах, прысвечаных дзейнасці ЮНЕСКА ва ўсіх сферах кампетэнцыі арганізацыі: адукацыі, навукі, культуры, а таксама інфармацыі і камунікацыі.

39-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА прадоўжыцца да 14 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі