Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Развіццё сістэмы адукацыі

Развіццё сістэмы адукацыі

15 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з віцэ-прэм'ерам Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, на якой абмяркоўваліся асноўныя пытанні, звязаныя з развіццём сістэмы адукацыі ў Беларусі. Закраналіся тэмы пераходу на ўсеагульную сярэднюю адукацыю, падрыхтоўкі новых падручнікаў, вяртання да пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў, магчымай платнай завочнай адукацыі.

Мінадукацыі вызначыла, колькі часу патрэбна школьнікам на дамашняе заданне
21 жніўня 2017
Без дамашняга задання павінны праводзіць канікулы абсалютна ўсе школьнікі. Таксама нікому не павінна задавацца дамашняе заданне па вучэбным прадмеце "Асновы бяспекі жыццядзейнасці".
Платная завочная адукацыя ў Беларусі: меркаванні рэктараў ВНУ і экспертаў
21 жніўня 2017
Пытанні ўдасканалення і развіцця беларускай сістэмы адукацыі разгледжаны 15 жніўня на рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з намеснікам прэм'ер-міністра Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.
Новыя падручнікі адпавядаюць новым праграмам - Карпенка
21 жніўня 2017
Усяго налічваецца больш як 250 падручнікаў. Пакуль абноўлена не ўся іх лінейка (у бягучым годзе выпушчаны 41 новы падручнік). Поўнасцю абноўлены вучэбныя праграмы да новага навучальнага года, выдадзены метадычныя рэкамендацыі па кожным прадмеце.
Рэспубліканскі педагагічны савет пройдзе 23-24 жніўня ў Мінску
18 жніўня 2017
У савеце прымуць удзел каля 1 тыс. педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і галіновага прафсаюза.
Пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю прапануецца ў Беларусі - Карпенка
15 жніўня 2017
Паводле слоў міністра, на маючы адбыцца ў другой палавіне жніўні рэспубліканскі педагагічны савет выносяцца канцэптуальныя падыходы па развіцці сістэмы адукацыі.
Карпенка: да 1 верасня ў Беларусі выпусцяць 30 новых падручнікаў, да канца года яшчэ 11
15 жніўня 2017
"Мы выпусцім каля 30 новых падручнікаў, якія будуць выкарыстоўвацца з 1 верасня. Яшчэ частка будзе выдадзена да канца года - 11 падручнікаў. Па тых старых падручніках, якія будуць выкарыстоўвацца, дакладна дадзены метадычныя рэкамендацыі, што з гэтых падручнікаў браць, а што не", - сказаў міністр.
Педагогам патрэбны больш выразныя крытэрыі ацэнкі ведаў - заслужаны настаўнік Беларусі
15 жніўня 2017
Валянціна Шырокава лічыць, што мяняць дзеючую дзесяцібальную сістэму няма неабходнасці. "Асноўная праблема, якая з ёй звязана і патрабуе вырашэння, датычыцца неабходнасці распрацоўкі больш выразных крытэрыяў ацэнкі ведаў вучняў", - падкрэсліла Валянціна Шырокава, адзначыўшы, што па адных прадметах яны ёсць, па іншых - больш размытыя.
Жарко прапануе паступова зніжаць набор на навучанне ў ВНУ
15 жніўня 2017
"Нам неабходна выбудоўваць правільную піраміду навучання. Яна ў нас крыху перавернутая", - адзначыў Васіль Жарко.
Лукашэнка паставіў задачу дабіцца павышэння зарплат у сацыяльнай сферы
15 жніўня 2017
"Зарплата педагога, як і зарплата ўрача, павінна быць дастойнай. І задачу Прэзідэнт паставіў. Яна павінна быць выканана і ў гэтым, і ў наступным годзе", - заявіў віцэ-прэм'ер.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Бізнес без рэгістрацыі ІП У Беларусі ўказам пашыраны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.