Аргкамітэт па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзначалілі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. У плане святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў.
Паводле слоў дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рамана Матульскага, 20-томнік прэзентаваны ўжо ў многіх краінах, але ў першую чаргу выданне выпускалася для беларусаў.
Вясной і летам бягучага года выстаўку можна было ўбачыць у Мінску і Віцебску, цяпер яна дабралася да Гомеля. У экспазіцыю ўвайшлі амаль 50 работ мінскага фатографа.
Каштоўныя тамы, кожны з якіх - дакладнае ўзнаўленне кніг вядомага першадрукара, перадаў генеральнаму дырэктару Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі Барбары Шнайдэр-Кемпф дырэктар НББ Раман Матульскі.
Дэлегацыя беларускіх выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў прадставіць на выстаўцы, якая пройдзе з 25 па 27 кастрычніка, навінкі 2016-2017 гадоў выпуску.
Раман Матульскі прэзентаваў у Жэневе факсіміле "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", адзначыўшы важнасць для Беларусі і сусветнай супольнасці выхаду ў свет такога ўнікальнага выдання.
На стэндзе Беларусі прадстаўлены прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце выданні, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах "Мастацкая літаратура", "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі", "Беларусь", Выдавецкі дом "Звязда", "Народная асвета".
Дакументальны фільм "Першадрук" рэжысёра Ігара Чышчэні, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 25 верасня на адкрыцці мерапрыемства прадставіў кінематаграфіст і прадзюсар, начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і рэкламы кінастудыі Юрый Ігруша.
Фільм вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі з'яўляецца знакавым для ўсёй краіны. Кожны беларус чуў імя першадрукара, але гэтым, як правіла, і абмяжоўваюцца веды пра Францыска Скарыну.
Увазе наведвальнікаў выстаўкі прадстаўлены адноўлены фаліянт - Евангелле 1600 года. Гэта Евангелле з буйнейшага цэнтра беларускага кнігадрукавання апошняй чвэрці XVI - першых дзесяцігоддзяў XVII стагоддзя - друкарні братоў Мамонічаў у Вільні.
Кубак Федэрацыі: Беларусь - Славакія
21-22 красавіка 2018 года - Мінск, "Чыжоўка-Арэна".
Чэмпіянат свету па тэнісе сярод жаночых каманд - плэй-оф сусветнай групы.