Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 ліпеня 2021, 15:49

Вучоныя выявілі новы спосаб аднаўлення ракавых клетак

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дацкія вучоныя выявілі новы спосаб аднаўлення ракавых клетак. У сваім даследаванні яны засяродзіліся на клетачнай мембране, паведамляе "МІР 24" са спасылкай на Science Advanced.

Вядома, што парушэнне цэласнасці мембраны пагражае клетцы гібеллю. Новая навуковай работа паказала, шт ракавыя клеткі "навучыліся" хутка ўстараняць такія пашкоджанні. Для гэтага выкарыстоўваецца спосаб макрапінацытозу. Сутнасць яго ў тым, што клетка нацягвае фрагмент мембраны на пашкоджаную вобласць і такім чынам закрывае адтуліну за лічаныя мінуты. Затым пашкоджаная частка клетачнай мембраны раздзяляецца на невялікія сферы і транспартуецца ў "страўнік" клетак - так званыя лізасомы, дзе адбываецца працэс расшчаплення.

У рамках эксперыменту вучоныя пашкодзілі мембрану пры дапамозе лазернага промня. Аказалася, што пры наяўнасці рэчываў, што падаўляюць утварэнне мембранных сфер, клетка не можа вылечыцца і гіне.

Вучоныя прыйшлі да высновы, што гэта адкрыццё можа дапамагчы распрацаваць новыя тэхналогіі лячэння анкалагічных захворванняў. Яны плануюць прадаўжаць даследаванні ракавых клетак, каб выявіць іх слабыя месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі