Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2022, 12:03

Вучоныя: пры "працяглым кавідзе" сімптомы хваробы могуць захоўвацца да васьмі месяцаў

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пацыенты з "працяглым кавідам" могуць адчуваць сімптомы захворвання на працягу васьмі месяцаў. Аб гэтым гавораць вучоныя з аўстралійскага інстытута медыцынскіх даследаванняў імя Кірбі, паведамляе ТАСС.

"Нам удалося высветліць, што пацыенты з працяглым COVID-19 пакутуюць ад устойлівага запалення, якое стымулюе рэакцыю імуннай сістэмы, на працягу як мінімум васьмі месяцаў пасля пачатку хваробы. Мы выявілі ў іх павышаныя ўзроўні інтэрферонаў І і ІІІ тыпаў, якія павінны знікаць пасля таго, як захворванне праходзіць, аднак ва ўзорах пацыентаў з працяглым COVID яны заставаліся значна даўжэй", - расказаў старшы навуковы супрацоўнік інстытута Чансават Пхетсуфан.

Даследчыкі, якія назіралі за 62 пацыентамі з пацверджаным дыягназам COVID-19, правялі дадатковыя аналізы захварэлых праз тры, чатыры і восем месяцаў пасля заражэння і высветлілі, што працяглыя імуналагічныя змяненні былі зафіксаваны як у пацыентаў з цяжкай формай хваробы, так і ў тых, хто перанёс захворванне ў лёгкай форме. "Гэта сведчыць аб тым, што неўпарадкаваныя фізічныя працэсы, звязаныя з працяглым ходам COVID-19, могуць фіксавацца ў пацыентаў з рознай ступенню цяжкасці гэтага захворвання", - растлумачыў вучоны.

Акрамя таго, даследчыкі высветлілі, што "пры працяглым COVID-19 імунны адказ захоўваецца нават пасля таго, як вірус поўнасцю пакінуў арганізм. "Тое, што імунная сістэма застаецца ўключанай так доўга без віруса, што атакаваў арганізм, - унікальна для людзей, якія пакутуюць ад "працяглага кавіда", - удакладніў прафесар Гейл Мэцьюз, які ўзначальвае аддзяленне інфекцыйных захворванняў у бальніцы Св. Вінсента, на базе якой праводзіліся клінічныя даследаванні.

Вучоныя адзначылі, што пакуль атрыманыя імі даныя датычацца толькі захворвання, выкліканага раннімі штамамі каранавіруса. "Мы спадзяёмся, што больш "мяккія" штамы не будуць выклікаць такі працяглы COVID-19, але спатрэбяцца дадатковыя імуналагічныя даныя, перш чым мы зможам сказаць гэта напэўна", - сказаў Дэвід Дарлі з бальніцы Св. Вінсента.

У справаздачы таксама адзначаецца, што "працяглы кавід" развіваецца амаль у 30 працэнтаў непрышчэпленых пацыентаў і вывучэнне іх імуннага адказу дапаможа распрацаваць новыя метады лячэння гэтага захворвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі