Сцяг Чацвер, 16 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 красавіка 2024, 17:16

Столтэнберг: краіны НАТА не дамовяцца аб членстве Украіны да ліпеньскага саміту

Енс Столтэнберг. Фота АР
Енс Столтэнберг. Фота АР
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны НАТА не змогуць дамовіцца аб членстве Украіны да ліпеньскага саміту альянсу, які адбудзецца ў Вашынгтоне. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў час свайго неаб'яўленага візіту ў Кіеў, паведамляе ТАСС.

"Нам патрэбны кансэнсус, трэба, каб усе 32 члены НАТА пагадзіліся. Я не думаю, што будзе гэта пагадненне да саміту ў ліпені", - сказаў Столтэнберг.

У той жа час ён адзначыў, што краіны НАТА прадэманструюць набліжэнне Украіны да НАТА. На яго думку, Украіна знаходзіцца на "незваротным шляху" да членства ў альянсе.

У час візіту ў Кіеў Столтэнберг таксама абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім сітуацыю на фронце. Генеральны сакратар НАТА ўказаў на тое, што нявыкананыя Захадам абяцанні па ваеннай падтрымцы Кіева аказалі сур'ёзныя наступствы на сітуацыю на полі бою.

"ЗША патрацілі месяцы на адабрэнне пакета дапамогі, а еўрапейскія саюзнікі не паставілі абяцаную колькасць снарадаў. І ўсё гэта мела сур'ёзныя наступствы на фронце", - рэзюмаваў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі