Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 жніўня 2020, 18:00

Узрыў у Бейруце: улады не выключаюць знешняе ўмяшанне

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Лівана Мішэль Аун заявіў, што следства разглядае некалькі версій узрыву ў порце Бейрута, сярод якіх халатнасць, няшчасны выпадак і знешняе ўмяшанне, паведамляе тэлеканал Al Arabiya.

"Прычына пакуль не ўстаноўлена. Існуе верагоднасць знешняга ўмяшання з выкарыстаннем ракеты, бомбы або іншага дзеяння", - сказаў прэзідэнт Лівана.

Ён адзначыў, што следству таксама трэба будзе высветліць, як узрыўчаты матэрыял трапіў на склад.

Моцны ўзрыў на складзе ў порце Бейрута прагрымеў 4 жніўня. Узрыўной хваляй знішчаны і пашкоджаны дзясяткі дамоў, больш за 300 тыс. чалавек засталіся без прытулку. Загінулі каля 150 чалавек, пацярпелі 5 тыс., дзясяткі лічацца прапаўшымі без вестак. Паводле даных МУС Лівана, прычынай трагедыі стала ўзгаранне ў час правядзення зварачных работ больш як 2,6 тыс.т аміячнай салетры, канфіскаванай мытнымі службамі шэсць гадоў таму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі