Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 снежня 2018, 15:01

Улады Францыі ўдакладнілі колькасць загінулых і пацярпелых у Страсбургу

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі стральбы 11 снежня на калядным кірмашы ў Страсбургу сталі два чалавекі, 14 атрымалі раненні, паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на абноўленыя даныя, прадастаўленыя прэфектурай Бас-Рын.

Раней паведамлялася аб трох загінулых і 13 параненых.

Паводле апошніх даных, сем чалавек былі сур'ёзна паранены і знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ сем атрымалі лёгкія траўмы.

Злачынец па-ранейшаму знаходзіцца на волі. У яго пошуках удзельнічаюць больш за 420 паліцэйскіх, ваенныя, задзейнічана авіяцыя.

Цэнтр Страсбурга быў ачэплены большую частку ночы, аднак раніцай гэтыя меры былі адменены. У горадзе па-ранейшаму закрыты некаторыя аб'екты культуры і спорту. Мэр Страсбурга Ралан Рыс аб'явіў 12 снежня днём жалобы.

11 снежня на калядным кірмашы ў Страсбургу адбылася стральба. Падазроны - 29-гадовы мясцовы жыхар, раней судзімы. Паводле даных СМІ, пры вобыску ў яго кватэры былі знойдзены гранаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі