Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 мая 2017, 15:27

Украіна забараніла сацсеткі "УКантакце", "Аднакласнікі", сэрвісы "Яндэкс" і "Мэйл.ру"

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА) аб увядзенні санкцый супраць сацыяльных сетак "УКантакце" і "Аднакласнікі". Аб гэтым сёння паведаміла прэс-служба ўкраінскага лідара, перадае ТАСС.

"Забараніць інтэрнэт-правайдарам прадастаўляць паслугі доступу карыстальнікам да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт сэрвісаў "Мэйл.ру" і сацыяльных рэсурсаў "УКантакце" і "Аднакласнікі", - гаворыцца ў паведамленні. Таксама пад санкцыі падпалі кампанія "Яндэкс" і шэраг яе сэрвісаў.

Акрамя таго, Пётр Парашэнка зацвердзіў рашэнне СНБА Украіны аб пашырэнні спіса асоб, супраць якіх уведзены санкцыі. "Кіраўнік дзяржавы ўвёў у дзеянне рашэнне СНБА ад 28 красавіка "Аб прымяненні персанальных эканамічных і іншых абмежавальных мерапрыемстваў (санкцый)", - адзначылі ў прэзідэнцкай адміністрацыі.

Абмежаванні ўведзены тэрмінам на адзін год. На гэты раз у санкцыйным спісе фізічных асоб - 1228 чалавек, юрыдычных - 468. Спіс папоўнілі шэраг дэпутатаў Дзярждумы, журналісты, суддзі Канстытуцыйнага суда РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі