11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Бандырма (Турцыя) экскурсійны аўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем - загінулі чатыры чалавекі, больш за 30 атрымалі раненні, паведамляе турэцкае выданне Hurriyet.
Тры чалавекі памерлі на месцы здарэння, адзін - у бальніцы.
Прычыны аварыі пакуль невядомыя. На месцы працуюць паліцыя і выратавальныя службы.-0-