Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 студзеня 2023, 10:52

У Расіі ўпершыню выявілі падвід амікрон-штама каранавіруса "кракен"

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Субварыянт амікрон-штама каранавіруса "кракен" упершыню выяўлены на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Расспажыўнагляду.

Вядома, што першы выпадак заражэння субварыянтам амікрон-штама XBB.1.5 або "кракенам" быў зарэгістраваны ў Пензенскай вобласці ў рамках маніторынгу цыркуляцыі варыянтаў каранавіруса ў краіне. Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што на сённяшні дзень у РФ дамінуючай з'яўляецца лінія амікрон-штама ВА.5.

Раней у Расспажыўнаглядзе заяўлялі, што "кракен" не мае павышанай лятальнасці і пераносіцца не цяжэй, чым іншыя варыянты каранавіруса. Аднак існуюць даныя, якія паказваюць на тое, што гэты падвід з'яўляецца больш заразным і распаўсюджваецца хутчэй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі