Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2023, 12:46

COVID-19, сіфіліс і ганарэю выключылі з захворванняў, якія ўяўляюць сабой небяспеку для здароўя насельніцтва

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфекцыя, выкліканая каранавірусам COVID-19, цяпер не ўваходзіць у пералік захворванняў, што ўяўляюць сабой небяспеку для здароўя насельніцтва. Тое ж датычыцца сіфілісу і ганарэі. Такія карэкціроўкі заканадаўства прадугледжаны пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 25 ад 3 лютага 2023 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Адпаведныя змяненні ўносяцца ў пастанову Міністэрства аховы здароўя нумар 75 ад 15 чэрвеня 2012 года. У выніку цяпер у пераліку застаюцца актыўны туберкулёз органаў дыхання, чума, халера, сібірская язва, а таксама гемарагічныя ліхаманкі Ласа, Марбург, Эбола.

Інфекцыя, выкліканая каранавірусам COVID-19, была ўнесена ў пералік захворванняў, што ўяўляюць сабой небяспеку для здароўя насельніцтва, у 2020 годзе.

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, з чым звязана актуалізацыя пераліку. Прычынамі таго называюцца станоўчая тэндэнцыя ў змяненні эпідсітуацыі і лячэнні, а таксама ўдасканаленне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў.

На сёння адну дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 6 млн 678 тыс. жыхароў Беларусі, з іх больш за 6 млн 577 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі. Адну дозу вакцыны атрымалі 72,2 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Поўны курс прайшлі 71,1 працэнта жыхароў краіны. Першую бустарную вакцынацыю зрабілі 87,5 працэнта тых, хто завяршыў асноўны (першасны) курс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі