Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 мая 2022, 16:54

У Мадрыдзе з-за ўспышкі малпавай воспы аб'явілі санітарную трывогу

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У іспанскім Мадрыдзе было выяўлена восем выпадкаў заражэння малпавай воспай. Міністэрства аховы здароўя Іспаніі і мясцовыя ўлады ўвялі ў горадзе рэжым санітарнай трывогі, паведамляе газета El Pais.

Як піша выданне, да гэтага моманту Нацыянальны цэнтр мікрабіялогіі яшчэ не паведаміў аб выніках генетычнага аналізу ўзораў, узятых у інфіцыраваных. Каралеўства стала трэцяй дзяржавай, пасля Вялікабрытаніі і Партугаліі, дзе былі зафіксаваны выпадкі заражэння гэтай воспай. Эксперты пакуль не высветлілі, як адбылося заражэнне, бо хворыя не мелі кантакту адзін з адным.

Воспа малпаў - гэта заанознае захворванне дзікіх жывёл, распаўсюджанае ў лясных раёнах Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі. Яно перадаецца кантактным і паветрана-кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд звычайна доўжыцца ад 6 да 21 дня.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад гэтага захворвання ў Афрыцы паміраюць каля 10 працэнтаў хворых дзяцей ранняга ўзросту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі