Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 сакавіка 2021, 19:47

У Кіеве закрыюць дзіцячыя сады, школы і ўвядуць спэцпропускі для паездак на грамадскім транспарце

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Кіева з 5 красавіка закрываюць дзіцячыя сады і школы з-за пагаршэння эпідсітуацыі ў горадзе, а ў грамадскім транспарце ўводзяцца спэцпропускі. Аб гэтым паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook.

"З панядзелка, 5 красавіка, сталіца закрывае ўсе школы і дзіцячыя сады. Увесь грамадскі транспарт - і наземны, і метро - будзе працаваць па спецыяльных пропусках пасажыраў, інакш кажучы, выключна для перавозак работнікаў прадпрыемстваў крытычнай інфраструктуры. Кіраўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў павінны адправіць супрацоўнікаў на дыстанцыйную работу. Установы грамадскага харчавання змогуць працаваць толькі навынас або з дастаўкай. Прадуктовыя кірмашы спыняюць работу з 1 красавіка. Абмежаванні будуць дзейнічаць як мінімум да 16 красавіка", - гаворыцца ў паведамленні.

Мэр Кіева звярнуўся да праваахоўнікаў з просьбай кантраляваць выкананне грамадзянамі проціэпідэмічных правіл.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі