Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 ліпеня 2020, 15:53

У Кіеве аслабілі каранцінныя абмежаванні

6 ліпеня, Кіеў /БЕЛТА - Укрінфарм/. Камісія па надзвычайных сітуацыях Кіева дазволіла рэстаранам, установам грамадскага харчавання, кінатэатрам і тэатрам працаваць пасля 22 гадзін. Аб гэтым на брыфінгу заявіў мэр Кіева Віталь Клічко.

Паводле слоў мэра, час работы забаўляльных устаноў і правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў у сталіцы застаецца абмежаваным да 22 гадзін.

Раней паведамлялася, што 1 ліпеня сталічная ўлада прыняла рашэнне аб узмацненні проціэпідэмічных мер у Кіеве. Быў абмежаваны час работы ўстаноў грамадскага харчавання і забаўляльных устаноў (у тым ліку кінатэатраў) да 22.00, а таксама абмежавана правядзенне масавых мерапрыемстваў культурнага, забаўляльнага, спартыўнага, рэкламнага характару.

Згодна з рашэннем урада, ва Украіне да 31 ліпеня дзейнічае адаптыўны карацін.

Паводле даных на 6 ліпеня, за мінулыя суткі ва Украіне зарэгістравана 543 новыя выпадкі COVID-19. Усяго ва Украіне лабараторна пацверджана 49 043 выпадкі захворвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі