Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лістапада 2021, 15:03

У Казані прадухілілі ўзброенае нападзенне на навучальную ўстанову

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі ФСБ Расіі затрымалі падлетка, які рыхтаваў узброенае нападзенне на навучальную ўстанову, да злачынства яго схіляў грамадзянін Украіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.

"Федэральнай службай бяспекі ў Казані прадухілена ўзброенае нападзенне на адукацыйную ўстанову. У выніку праведзеных мерапрыемстваў затрыманы непаўналетні грамадзянін Расіі, які мае дачыненне да падрыхтоўкі гэтага злачынства", - падкрэслілі ў ЦГС.

Згодна з паказаннямі затрыманага, "да ўчынення масавага забойства яго схіляў карыстальнік мэсэнджара Telegram, які пражывае на тэрыторыі Украіны".

Па месцы жыхарства непаўналетняга канфіскавалі пнеўматычную вінтоўку, а таксама сродкі сувязі, якія змяшчаюць пошукавыя запыты аб пераробцы гэтага віду зброі ў баявую, матэрыялы аб узброеных нападзеннях на адукацыйныя ўстановы.

Як паведамілі ў ФСБ Расіі, следчым упраўленнем Следчага камітэта па Рэспубліцы Татарстан у адносінах да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 30, ч. 2 арт. 105 КК РФ (падрыхтоўка да забойства дзвюх і больш асоб).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі