Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2021, 15:47

У Карачаева-Чаркесіі лавіна накрыла гарналыжную трасу, пад снегам могуць знаходзіцца да 12 чалавек

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снежная лавіна сышла на гарналыжную трасу ў раёне Дамбая ў Карачаева-Чаркесіі. Як паведамілі ТАСС у экстранных службах, пад снежным завалам могуць быць ад 4 да 12 чалавек.

"У пасёлку Дамбай на гары Муса-Ачытара адбыўся сход снежнай лавіны на гарналыжную трасу, пад снегам апынуліся два вагончыкі, дзе знаходзіцца пункт пракату гарналыжнай амуніцыі, а таксама пашкоджана кафэ. Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант сходу лавіны там маглі знаходзіцца ад 4 да 12 чалавек", - паведамілі ў экстранных службах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі