ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 15 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2021, 18:07

У Японіі 39 чалавек памерлі пасля вакцынацыі прэпаратам Pfizer

Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя, працы і сацыяльнага забеспячэння Японіі аб'явіла, што 39 чалавек памерлі пасля прышчэпкі прэпаратам амерыканска-германскага кансорцыума Pfizer і BioNTech. Аднак група экспертаў Міністэрства аховы здароўя краіны пакуль не ўстанавіла сувязь паміж прэпаратам і смяротнымі зыходамі, паведамляе газета Yomiuri.

Сярод памерлых былі і мужчыны, і жанчыны ва ўзросце ад 20 да 90 гадоў. Наяўнасць такіх выпадкаў, лічаць эксперты Міністэрства аховы здароўя краіны, пакуль не дае падстаў для сур'ёзных апасенняў адносна якасці вакцыны Pfizer.

Пасля прышчэпак таксама былі зарэгістраваны 107 выпадкаў моцных алергічных рэакцый, аднак іх удалося зняць медыкаментозным шляхам.

Як паведамляе ТАСС, у Японіі выкарыстоўваецца толькі вакцына Pfizer, якая, паводле даных даследаванняў, эфектыўна для ўсіх васьмі зафіксаваных у краіне штамаў каранавіруса, уключаючы брытанскі і індыйскі. Вакцынацыя ў Японіі пачалася ў сярэдзіне лютага. Да гэтага часу цалкам імунізацыю завяршылі толькі 1,2 млн з 4,8 млн медыцынскіх работнікаў (амаль 1 працэнт насельніцтва). 12 красавіка пачалася таксама вакцынацыя 36 млн жыхароў краіны ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў. Урад Японіі абяцае нарасціць тэмпы вакцынацыі да 1 млн доз за дзень, каб зрабіць прышчэпкі ўсім жадаючым у гэтай катэгорыі да канца ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі