Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 мая 2021, 17:40

У Германіі адмянілі "Актобэрфэст-2021"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Германіі адмянілі фестываль піва "Актобэрфэст", які традыцыйна праходзіць восенню ў Мюнхене, у сувязі c распаўсюджваннем каранавіруса, паведамляе газета Frankfurter Allgemeine.

Аб адмене фестывалю заявіў прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Сёдэр.

"Актобэрфэст-2021" павінен быў прайсці з 18 верасня па 3 кастрычніка. "Актобэрфэст" таксама не праводзіўся і ў 2020 годзе. У папярэднія гады буйнейшы ў свеце фальклорны фестываль наведвала каля шасці мільёнаў чалавек з усяго свету. Фестываль прыносіў істотны прыбытак. Эканамічны кошт "Актобэрфэсту" ў 2019 годзе склаў больш за 1,23 млрд еўра.

"Актобэрфэст" упершыню быў праведзены ў 1810 годзе з нагоды вяселля будучага баварскага караля Людвіга I. У XIX стагоддзі свята адмянялася двойчы ў сувязі з эпідэміямі халеры. Фестываль аднавіўся ў сваёй традыцыйнай форме ў 1949 годзе. Адмена фестывалю ў 2020 годзе стала першай за апошнія 70 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі