Фота pexels
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз на неафіцыйным узроўні пачаў абмеркаванне 19-га пакета антырасійскіх санкцый, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву "Известиям" дэпутата Еўрапарламента з Чэхіі Томаша Здяхоўскага.
"Абмеркаванні 19-га пакета ўжо вядуцца, хоць і знаходзяцца на ранняй і неафіцыйнай стадыі. Галоўная праблема заключаецца ў стомленасці ад санкцый - не палітычнай, а тэхнічнай. Пасля 18 пакетаў абмежаванні былі ўведзены супраць большасці відавочных аб'ектаў санкцый. Цяпер асноўная ўвага ўдзяляецца ўзмацненню кантролю, пашырэнню другасных абмежаванняў, удакладненню экспартна-імпартнага кантролю", - заявіў Здзяхоўскі.
18-ы пакет антырасійскіх санкцый у ЕС яшчэ не ўзгоднены. Венгрыя і Славакія прадоўжаць барацьбу супраць плана Еўракамісіі, які прадугледжвае забарону на пастаўкі ў Еўрасаюз нафты і газу з Расіі да пачатку 2028 года. Яны ўвязалі сваё патрабаванне аб адмене ініцыятывы Еўракамісіі з прыняццем 18-га пакета санкцый супраць Расіі. 23 чэрвеня міністр замежных спраў і знешнеэканамічных сувязей Венгрыі Петэр Сіярта паведаміў, што ў той дзень на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС ён разам са славацкім калегам Юраем Бланарам заблакіраваў адабрэнне 18-га пакета і запатрабаваў зняць з парадку дня энергетычны план Бруселя.-0-