Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2019, 10:31

Турэцкія войскі прадаўжаюць рух у Сірыі

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турэцкія войскі прадаўжаюць рух на ўсход ад ракі Еўфрат у Сірыі пасля пачатку наземнай фазы аперацыі "Крыніца міру". Аб гэтым са спасылкай на Міністэрства абароны Турцыі паведамляе ТАСС.

"Нашы ваенныя, якія ўдзельнічаюць у аперацыі "Крыніца міру", прадаўжаюць рухацца на ўсход ад ракі Еўфрат", - гаворыцца ў сённяшнім паведамленні турэцкага абароннага ведамства.

Анкара 9 кастрычніка аб'явіла аб запуску на поўначы Сірыі новай ваеннай аперацыі, якая пачалася з авіяўдараў ВПС рэспублікі па пазіцыях курдскіх фарміраванняў.

Паводле даных агенцтва Reuters, Савет Бяспекі ААН сёння правядзе сустрэчу па сітуацыі ў Сірыі. Як удалося высветліць Reuters, сустрэчу запатрабавалі Францыя, Германія, Вялікабрытанія, Бельгія, Польшча.

Раней усе краіны Еўрасаюза заклікалі Турцыю спыніць аперацыю ў Сірыі. Заява Савета ЕС была зацверджана ўсімі 28 дзяржавамі супольніцтва. Еўрасаюз таксама выступіў з крытыкай планаў Турцыі па стварэнні "зоны бяспекі" на поўначы Сірыі для высылкі туды сірыйскіх мігрантаў, якія знаходзяцца на турэцкай тэрыторыі. У заяве падкрэсліваецца нязменная пазіцыя ЕС, што канфлікт у Сірыі не мае ваеннага рашэння і што аперацыя Турцыі ўскладняе палітычны працэс пад эгідай ААН па ўрэгуляванні канфлікту. У ёй таксама адзначаецца, што ЕС нязменна падтрымлівае адзінства, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваю чаргу заявіў, што ЗША не падтрымлівае аперацыю ў Сірыі. Ён падкрэсліў, што амерыканскіх ваеннаслужачых у зоне правядзення аперацыі няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі