Дональд Трамп. Фота ТАСС
16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ацэньвае праведзены саміт з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным на 10 балаў з 10. Такую заяву ён зрабіў у каментарыі тэлеканалу Fox News, паведамляе ТАСС.
"Па шкале ад 1 да 10 я даў бы сённяшняму дню 10", - сказаў Трамп, адказваючы на просьбу ацаніць праведзеную сустрэчу з Пуціным.
Перагаворы Расіі і ЗША завяршыліся ў Анкорыджы на Алясцы, яны доўжыліся каля трох гадзін. Прэзідэнты дзвюх краін выступілі перад прэсай па выніках сустрэчы ў вузкім складзе. Прэс-канферэнцыя завяршылася без адказаў на пытанні журналістаў. Прэзідэнты Расіі і ЗША паціснулі рукі адзін аднаму пасля заяў для СМІ і пайшлі разам.
Як пазней адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, лідары дзвюх краін зрабілі вычарпальныя заявы, таму было вырашана адмовіцца ад пытанняў журналістаў на прэс-канферэнцыі.
Пяскоў завіў, што размова Пуціна і Трампа дазваляе далей упэўнена разам ісці па шляху пошуку варыянтаў урэгулявання. Паводле яго слоў, размова Пуціна і Трампа была вельмі пазітыўнай.-0-