Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 студзеня 2022, 16:34

Такаеў: арганізаваны вывад міратворцаў АДКБ з Казахстана пачнецца 13 студзеня

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў пацвердзіў, што 13 студзеня пачнецца арганізаваны вывад міратворчага кантынгенту АДКБ з Казахстана. Аб гэтым паведамляе партал навін zakon.kz.

"Заўтра пачынаецца арганізаваны вывад міратворчага кантынгенту АДКБ. У мяне былі перагаворы з кіраўнікамі адпаведных дзяржаў. Карыстаючыся магчымасцю, я хацеў бы выказаць удзячнасць камандаванню кантынгенту за праведзеную работу на працягу гэтых некалькіх дзён. Само знаходжанне міратворчага кантынгенту АДКБ у Казахстане, у тым ліку ў Алматы, адыграла вельмі вялікую ролю з пункту гледжання стабілізацыі сітуацыі ў нашай краіне. Безумоўна, гэта мела вялікае псіхалагічнае значэнне для адбіцця агрэсіі тэрарыстаў і бандытаў. Місія ацэньваецца як вельмі паспяховая", - заявіў Такаеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі