Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 снежня 2020, 15:13

Сусветны ВУП па выніках 2020 года знізіцца на 4,2 працэнта - АЭСР

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) прагназуе спад сусветнага ВУП па выніках 2020 года на 4,2 працэнта. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным на сайце арганізацыі.

Эксперты АЭСР прагназуюць, што ў наступным годзе эканоміка вернецца да росту. Так, сусветны ВУП у 2021 годзе вырасце на 4,2 працэнта, у 2022 годзе - на 3,7 працэнта.

Асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на інтэнсіўнасць аднаўлення эканомікі, стане хуткасць разгортвання праграм па вакцынацыі насельніцтва, узгодненая палітыка краін у галіне аховы здароўя і фінансавая падтрымка з боку ўрадаў.

Разам з тым, адзначаецца ў дакладзе, затрымкі з разгортваннем вакцынацыі, цяжкасці з кантролем новых вірусных эпідэмій, а таксама няздольнасць атрымаць урокі ад першай хвалі COVID-19 могуць аслабіць перспектывы.

Найбольш інтэнсіўным будзе аднаўленне ў азіяцкіх краінах, якія ўзялі вірус пад кантроль. Згодна з прагнозам АЭСР, ВУП Кітая вырасце ў 2021 годзе на 8 працэнтаў і ў 2022 годзе - на 4,9 працэнта. У Індыі - на 7,9 працэнта і 4,8 працэнта адпаведна.

Больш сціплыя тэмпы росту будуць у Еўразоне, дзе ВУП у 2021 годзе дабавіць 3,6 працэнта, у 2022 годзе - 3,3 працэнта. Па выніках гэтага года ВУП скароціцца на 7,5 працэнта.

У ЗША па выніках бягучага года ВУП знізіцца на 3,7 працэнта. У 2021 і 2022 гадах вырасце на 3,2 працэнта і 3,5 працэнта.

Расійская эканоміка страціць у 2020 годзе 4,3 працэнта. У наступныя два гады ВУП будзе расці на 2,8 працэнта і 2,2 працэнта.

Аднак, нягледзячы на дадатную дынаміку, нават да канца 2021 года ўзровень эканомікі многіх краін будзе ніжэйшым за ўзровень 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі