Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Суд прызнаў невінаватымі былых кіраўнікоў АЭС "Фукусіма-1"

У свеце 19.09.2019 | 15:56

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акруговы суд Токіа прызнаў невінаватымі былых кіраўнікоў кампаніі-аператара АЭС "Фукусіма-1" Tokyo Elecrtic Power (TEPCO), якія абвінавачваліся ў халатнасці, паведамляе ТАСС са спасылкай на японскае грамадскае тэлебачанне.

Суд над трыма былымі кіраўнікамі TEPCO, уключаючы былога старшыню кампаніі Цунэхісе Кацумату, пачаўся ў 2017 годзе. Галоўнае пытанне, адказ на якое павінен быў даць суд, - ці быў топ-менеджмент аб'екта ў курсе, што на ўзбярэжжы ў гэтым раёне можа абрушыцца цунамі вышынёй каля 15 м. Былое кіраўніцтва TEPCO таксама абвінавачвалася ў тым, што не прыняло належных мер па прадухіленні аварыі на станцыі.

У ходзе следства ўдалося ўстанавіць, што яшчэ ў 2008 годзе даччыная кампанія TEPCO падрыхтавала ацэнку, згодна з якой у раёне АЭС магчыма цунамі вышынёй да 15,7 м. Першапачаткова пракуратура не збіралася выстаўляць абвінавачанняў па крымінальнай справе ў адносінах да кіраўніцтва TEPCO, паколькі лічыла, што аварыю не ўдалося б прадухіліць, нават калі былі б прыняты меры. Аднак да адказнасці іх заклікала грамадская група адвакатаў, назначаная судом.

Аварыя на АЭС "Фукусіма-1" здарылася ў сакавіку 2011 года, калі ў выніку ўдару цунамі на станцыі выйшлі са строю сістэмы энергазабеспячэння і ахаладжэння. У выніку ў трох энергаблоках адбылося расплаўленне паліва, якое прапаліла ахоўныя карпусы рэактараў. Вялікая тэрыторыя ў Японіі падпала пад забруджванне радыеактыўнымі рэчывамі, з раёна размяшчэння станцыі давялося эвакуіраваць дзясяткі тысяч чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.