Фота Рixabay
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапанаваны ЗША план па мірным урэгуляванні ўкраінскага канфлікту прадугледжвае зняцце санкцый з Расіі. Аб гэтым са спасылкай на крыніцу паведаміла агенцтва Bloomberg.
Паводле слоў чалавека, знаёмага з сітуацыяй, але які пажадаў застацца ананімным, "прапанова ўключае патрабаванні зняць санкцыі з Расіі". Пры гэтым не ўдакладняецца, пра якія канкрэтна санкцыі ідзе размова.
Паводле даных Bloomberg, Уладзімір Зяленскі атрымаў сігналы з Вашынгтона аб тым, што "яму варта пагадзіцца на здзелку". Еўрапейскія дыпламаты ў сваю чаргу выказалі скептыцызм наконт любога пагаднення.
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заявіла журналістам, што ні адна краіна ЕС або еўрапейскія чыноўнікі не ўдзельнічалі ў распрацоўцы плана прэзідэнта ЗША па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.
Раней амерыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адобрыў план з 28 пунктаў па ўсталяванні міру, распрацаваны амерыканскімі чыноўнікамі ў кантакце з расійскімі і ўкраінскімі афіцыйнымі асобамі. Удакладнялася, што мірны план, у прыватнасці, заклікае Украіну пайсці на значныя тэрытарыяльныя ўступкі і адмовіцца ад патрабаванняў аб размяшчэнні замежных войскаў прынамсі на некалькі гадоў. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША спрабуе выкарыстаць той жа падыход, які яна прымяняла для дасягнення спынення агню ў сектары Газа.-0-