Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 чэрвеня 2019, 10:24

ШАС можа стаць платформай для пабудовы шматпалярнага свету - Жээнбекаў

14 чэрвеня, Бішкек /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва можа стаць платформай для пабудовы шматпалярнага свету. Аб гэтым сёння ў Бішкеку на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС заявіў Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Кыргызстана адзначыў, што на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у вузкім складзе лідары краін - членаў ШАС абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях дзейнасці арганізацыі і міжнародным парадку дня. "Ва ўмовах міжнароднай абстаноўкі, якая мяняецца, ШАС дэманструе сусветнай супольнасці новы фармат міжнароднага ўзаемадзеяння. Адкрытасць арганізацыі робіць яе прывабнай", - сказаў ён.

Сааранбай Жээнбекаў таксама расказаў аб падзеях, што адбыліся ў час старшынства Кыргызстана ў ШАС, па ўсіх напрамках дзейнасці арганізацыі і агучыў шэраг прапаноў.

Прэзідэнт Кыргызстана акцэнтаваў увагу на пытаннях забеспячэння рэгіянальнай бяспекі, далейшага развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, паглыблення сумеснай работы ў сферах барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, пашырэння лічбавізацыі і ўзаемадзеяння ў лагістыцы.

Ён таксама звярнуў увагу на важнасць паглыблення банкаўскага і дзелавога супрацоўніцтва, у тым ліку ў пытанні пераходу на разлікі ў нацыянальных валютах, падтрымання бізнес-кантактаў, стварэння рэгіянальных вытворчых ланцужкоў, супрацоўніцтва ў АПК. "Зялёная эканоміка з'яўляецца прыярытэтным напрамкам нашай сумеснай дзейнасці", - сказаў Прэзідэнт.

Асобным блокам у ШАС выступае супрацоўніцтва ў галіне культурна-гуманітарных сувязей і турызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі