Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лютага 2020, 18:07

СААЗ занепакоена распаўсюджваннем каранавіруса за межамі Кітая

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус заявіў, што за апошнія два дні за межамі КНР зарэгістравана больш хворых, чым унутры гэтай краіны, паведамляе ТАСС.

"Тое, што адбываецца ў астатнім свеце (за межамі Кітая) выклікае цяпер найбольшую заклапочанасць", - адзначыў Тэдрас Гебрэесус, выступаючы 27 лютага на брыфінгу ў Жэневе.

Кіраўнік СААЗ паведаміў, што за межамі КНР, у 44 краінах, зарэгістравана 3 тыс. 474 выпадкі хваробы, выкліканай новым каранавірусам. Памерлі 54 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі