Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2022, 11:53

СААЗ: захваральнасць на COVID-19 расце амаль у 70 краінах свету

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла аб аднаўленні росту COVID-19 у свеце. Павелічэнне колькасці захварэлых фіксуецца амаль у сямідзесяці краінах свету, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік ТАСС Тэдрас Гебрэесус адзначыў, што медыкі рэгіструюць рост колькасці інфіцыраваных каранавірусам у той час, як у цэлым у краінах свету значна знізілася тэсціраванне на SARS-CoV-2.

Тэдрас Гебрэесус лічыць, што процістаяць новай хвалі захворвання можна з дапамогай павелічэння тэмпаў вакцынацыі. Акрамя таго, на думку кіраўніка СААЗ, урадам краін трэба быць гатовымі да аднаўлення дзеяння абмежавальных мер.

Гебрэесус таксама адзначыў, што каранавірус даволі непрадказальны, спецыялісты пакуль не могуць упэўнена спрагназаваць далейшае развіццё пандэміі.

Паводле даных на 20 мая, з пачатку пандэміі ў свеце каранавірусам заразіліся 521 920 560 чалавек, у тым ліку 6 274 323 пацыенты памерлі з-за хваробы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі