Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2022, 18:36

Пуцін: заходнія санкцыі б'юць па народах ЗША і Еўропы

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амбіцыі Захаду, які ўводзіць санкцыі супраць Расіі, б'юць перш за ўсё па эканоміках і народах ЗША і Еўропы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе агенцтва РІА Навіны.

Паводле яго слоў, аўтары заходніх санкцый кіруюцца "недальнабачнымі і раздутымі" палітычнымі амбіцыямі, што б'е перш за ўсё па іх уласных эканоміках і дабрабыце грамадзян. Гэта можна заўважыць па імклівым росце інфляцыі ў Еўропе.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў некаторых краінах інфляцыя наблізілася ўжо да 20 працэнтаў у гадавым вылічэнні, а цэны на тавары ў Еўрасаюзе ў цэлым выраслі больш як на 11 працэнтаў. Такім чынам, увядзеннем санкцый Захад толькі правакуе глабальны крызіс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі