Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2022, 17:50

Пуцін даручыў перавесці аплату за газ, які пастаўляецца на Захад, у расійскія рублі

23 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў перавесці аплату за газ, які пастаўляецца на Захад, у расійскія рублі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з урадам РФ, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер у свеце кожны ведае (і так падазраваў, а цяпер ведае), што абавязацельствы ў доларах і еўра могуць быць не выкананы. Я ўжо даваў азначэнне такім дзеянням. Відавочна, што пастаўляць нашы тавары ў еўрапейскія краіны і ЗША і атрымліваць аплату ў доларах і еўра, шэрагу іншых валют не мае для нас ніякага сэнсу", - сказаў Уладзімір Пуцін.

"Таму мной прынята рашэнне ў самы кароткі час рэалізаваць комплекс мер па пераводзе аплаты, пачнём з гэтага, нашага прыроднага газу, што пастаўляецца ў так званыя недружалюбныя краіны, за расійскія рублі", - заявіў прэзідэнт Расіі.

"Гэта значыць адмовіцца ад выкарыстання ў такіх разліках ад усіх валют, якія сябе скампраметавалі", - дадаў ён.

Адразу ж за гэтай заявай курс долара ЗША на таргах Маскоўскай біржы апусціўся ніжэй за 100 расійскіх рублёў упершыню з 3 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі