Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 жніўня 2025, 14:22

Плошча пажараў у Еўрасаюзе перасягнула 1 млн га

Фота Getty Images / AFP
Фота Getty Images / AFP
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плошча лясных пажараў на тэрыторыі краін Еўрасаюза перасягнула рэкордную адзнаку ў памеры 1 млн га. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Еўрапейскую службу дыстанцыйнага зандзіравання і картаграфавання Зямлі Copernicus.

Лясныя пажары ў 2025 годзе ўжо сталі самымі разбуральнымі для Еўропы як мінімум за апошнія 19 гадоў. Згодна з апошнімі данымі, плошча пажараў упершыню з моманту вядзення ўліку ў 2006 годзе склала 1,01 млн га, што эквівалентна плошчы Кіпра.

Пры гэтым Кіпр таксама ўваходзіць у лік краін Еўропы, якія найбольш закрануў разгул стыхіі. Пажары тут ахапілі тэрыторыю, эквівалентную 2,3 працэнта плошчы краіны. Па гэтым паказчыку краіна ўступае толькі Іспаніі, дзе агонь спаліў лес і расліннасць на 3 працэнтах тэрыторыі.

Паводле даных урада Іспаніі, бягучы год стаў самым разбуральным па колькасці пажараў для краіны за апошнія 30 гадоў. Краіна, дзе да тушэння пажараў былі прыцягнуты 3,4 тыс. ваенных і 50 паветраных суднаў, не спраўляюцца з маштабамі бедства і вымушана прасіць дапамогі ў іншых дзяржаў Еўропы.

Уся Паўднёвая Еўропа перажывае адзін з самых цяжкіх сезонаў пажараў за ўсю гісторыю назіранняў. Больш за ўсё пацярпеў Пірэнейскі паўвостраў. Галоўнымі фактарамі, якія садзейнічалі маштабнаму распаўсюджванню агню, сталі экстрэмальная спёка і засуха. У жніўні ў Еўропе былі зафіксаваны дзясяткі тэмпературных рэкордаў, месцамі дзённыя значэнні дасягалі плюс 45 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі