Сцяг Аўторак, 21 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2026, 13:05

Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў Выканкам СНД і саюзныя з Расіяй структуры

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў Выканкам СНД і саюзныя з Расіяй структуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віталь Каленік зойме пасаду дырэктара арганізацыйнага дэпартамента Выканаўчага камітэта СНД.

На пасаду начальніка дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ўзгоднены Іван Бельчык.

Аляксей Чарналеўскі зойме пасаду начальніка дэпартамента прававога забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Вадзім Дзенісенка ўзначаліць дэпартамент абароннай прамысловасці і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Адносна Вольгі Петрашовай узгоднена прадаўжэнне тэрміну яе працы на пасадзе першага намесніка адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

На пасаду намесніка адказнага сакратара - начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь узгоднены Аляксандр Маркевіч.

Сяргей Сташкевіч зойме пасаду намесніка начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Святлана Жвірыдоўская ўзгоднена на пасаду намесніка начальніка галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі