Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 красавіка 2022, 12:45

Перагаворы Расіі і Украіны прадоўжацца сёння ў фармаце відэасувязі

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы РФ і Украіны прадоўжацца сёння ў фармаце відэасувязі, паведамляе ТАСС са спасылкай на расійскую крыніцу.

"Вядома", - сказала крыніца, адказваючы на пытанне аб тым, ці адбудуцца перагаворы.

29 сакавіка ў Стамбуле адбыўся першы за больш як тры тыдні вочны раўнд перагавораў дэлегацый Расіі і Украіны. Расійскі бок ацаніў вынікі гэтага раўнда як "пазітыўны рух наперад". Як заявіў па яго выніках памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, які ўзначальвае расійскую дэлегацыю, пісьмовыя прапановы Кіева, перададзеныя на гэтай сустрэчы, змяшчаюць палажэнні аб адмове Украіны ад уступлення ў НАТА і ядзернай зброі, а таксама аб фіксацыі бязблокавага статусу краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі