13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 12 тыс. жыхароў правінцыі Гуандун на поўдні Кітая былі эвакуіраваны ў сувязі з набліжэннем 23-га па ліку ў гэтым годзе тайфуну Barijat, паведамляе кітайскае інфармагенцтва "Сіньхуа".
Згодна з распараджэннем мясцовых улад 11 998 жыхароў, якія пражываюць у нізоўях і старых будынках, былі эвакуіраваны.
Зыходзячы з меркаванняў бяспекі пасажырскім суднам загадана спыніць аказваць паслугі ў праліве Цюнчжоу, паміж правінцыямі Хайнань і Гуандун. Таксама прыпынена работа на 200 будаўнічых пляцоўках.
Мяркуецца, што тайфун Barijat выйдзе на сушу ў прыбярэжных раёнах Гуандуна ўжо сёння. Чакаецца, што на правінцыю абрушацца моцныя штормы.-0-