Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 ліпеня 2021, 19:34

На Філіпінах стартавала вакцынацыя расійскім прэпаратам "Спадарожнік V"

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцынацыя насельніцтва расійскім прэпаратам "Спадарожнік V" пачалася на Філіпінах, паведамляе газета Manila Bulletin са спасылкай на кіраўніка філіпінскага аддзялення Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Рычарда Гордана.

Дозы расійскай вакцыны, якой прышчэпліваюць супрацоўнікі аддзялення, былі дастаўлены на Філіпіны на мінулым тыдні.

30 студзеня 2020 года на Філіпінах выявілі першы выпадак інфіцыравання каранавірусам. На гэты час агульная колькасць заражаных у рэспубліцы перасягнула 1,48 млн, вылечылася больш за 1,4 млн чалавек, памерла 26 тысяч.

Улады краіны адобрылі экстраннае выкарыстанне вакцыны кітайскай кампаніі Sinopharm, амерыканскай кампаніі Moderna, расійскага прэпарату "Спадарожнік V", а таксама прэпаратаў Pfizer, AstraZeneca, Sinovac, індыйскай кампаніі Bharat Biotech і Janssen, прыналежнай амерыканскай карпарацыі Johnson & Johnson.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі