Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 красавіка 2022, 13:10

Лаўроў: перагаворы РФ і Украіны павінны прадоўжыцца

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы РФ і Украіны павінны прадоўжыцца, Расія рыхтуе сваю рэакцыю на прапановы Украіны. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, паведамляе ТАСС.

"Перагаворы павінны прадоўжыцца. Вы чулі, як каменціраваўся апошні раўнд нашымі перагаворшчыкамі ў Стамбуле, дзе ўпершыню ўкраінскі бок паклаў на паперу сваё бачанне дамоўленасцей, якіх неабходна дасягнуць. І гэтыя дамоўленасці павінны ўвогуле сфарміравацца спачатку. У нас рыхтуецца рэакцыя, там ёсць рух наперад, перш за ўсё ў тым, што датычыцца прызнання немагчымасці Украіны быць блокавай краінай, немагчымасці для Украіны шукаць шчасця ў Паўночнаатлантычным альянсе - бяз'ядзерны пазаблокавы статус", - адзначыў кіраўнік расійскага дыпведамства.

Расія ўбачыла "значна больш разумення" сітуацыі з Крымам і Данбасам ад украінскага боку, адзначыў Сяргей Лаўроў. Далейшыя кантакты з украінскім бокам прапрацоўваюцца. Масква выступае за тое, каб гарантыі бяспекі былі прадастаўлены і Расіі, і Украіне, і еўрапейскім краінам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі