Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 снежня 2021, 10:31

Колькасць загінулых у выніку пажару ў Осацы ўзрасла да 25

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку пажару, які адбыўся 17 снежня ў клініцы ў заходнім японскім горадзе Осака, вырасла да 25, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал NHK.

Яшчэ трое, уключаючы 60-гадовага мужчыну, які падазраецца ў падпале, пацярпелі і знаходзяцца ў бальніцы.

Узгаранне адбылося ў клініцы на чацвёртым паверсе аднаго з офісных будынкаў горада. Мяркуючы па запісах з камер відэаназірання, мужчына, які быў пацыентам клінікі, разліў прынесены ў пакетах бензін каля ліфта і ўваходных дзвярэй і падпаліў яго. Агонь, які ўспыхнуў, фактычна заблакіраваў адзіны выхад з памяшкання. Акрамя таго, падазроны засланяў праход, перашкаджаючы людзям выратавацца.

У ходзе следства ў доме зламысніка былі знойдзены выразкі газетных артыкулаў двухгадовай даўнасці аб падпале ў студыі анімацыйнай кампаніі Kyoto Animation у Кіёта, у выніку якога загінулі 36 чалавек. Паліцыя лічыць, што мужчына вырашыў скапіраваць злачынства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі