Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 сакавіка 2020, 16:11

Кіруючая партыя Таджыкістана перамагла на парламенцкіх выбарах

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіруючая Народна-дэмакратычная партыя Таджыкістана перамагла на парламенцкіх выбарах, набраўшы 50,4 працэнта галасоў. Гэтыя даныя па выніках галасавання назваў на брыфінгу старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і рэферэндумах Таджыкістана Бахціер Худаерзода, паведамляе ТАСС.

"Народна-дэмакратычная партыя Таджыкістана на парламенцкіх выбарах набрала 50,4 працэнта галасоў", - паведаміў Бахціер Худаерзода. Такім чынам, партыя атрымала 12 мандатаў.

Парламенцкія выбары ў Таджыкістане адбыліся 1 сакавіка. Яўка склала 86,4 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі