Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2021, 15:16

Кіраўнік СААЗ заклікаў вакцынаваць 10 працэнтаў насельніцтва кожнай краіны да верасня

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус заклікаў вакцынаваць 10 працэнтаў насельніцтва кожнай краіны да верасня бягучага года. Аб гэтым ён заявіў на праведзенай у Жэневе 74-й Сусветнай асамблеі аховы здароўя, паведамляе ТАСС.

"Давайце вакцынуем хаця б 10 працэнтаў насельніцтва кожнай краіны да верасня", - заклікаў Тэдрас Гебрэесус, падкрэсліўшы, што трэба выйсці хаця б на 30 працэнтаў да канца года.

"Каб выйсці на гэтыя лічбы ў снежні, трэба забяспечыць вакцынацыю 250 млн чалавек у бедных краінах. Гэта медработнікі і групы рызыкі. Гэта мінімум, які мы павінны забяспечыць", - канстатаваў кіраўнік СААЗ.

Тэдрас Гебрэесус паведаміў, што не менш за 115 тыс. работнікаў аховы здароўя ў свеце памерлі з-за пандэміі, хоць справаздачнасць пакуль не поўная.

Ён назваў "скандальнай" адсутнасць роўнасці ў размеркаванні вакцын у свеце, папярэдзіўшы, што такая сітуацыя зацягвае барацьбу з пандэміяй. Гендырэктар нагадаў: у бягучым годзе колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам перасягнула паказчыкі за ўвесь 2020 год. У бліжэйшыя тыдні, паводле яго слоў, будзе перасягнуты таксама паказчык па колькасці смяротных зыходаў. Сітуацыя ў свеце застаецца вельмі небяспечнай, канстатаваў кіраўнік СААЗ. Па стане на 23 мая ў СААЗ паступіла інфармацыя аб 166 346 635 інфіцыраваных і 3 449 117 памерлых ад каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі