Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 снежня 2020, 14:45

Кабмін Расіі падтрымаў законапраект аб забароне замежнага фінансавання мітынгаў

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Расіі падтрымаў законапраект аб забароне замежнага фінансавання публічных мерапрыемстваў, паведамляе ТАСС.

Законапраект прапануе вызначыць парадак збору грашовых сродкаў для падрыхтоўкі і правядзення публічнага мерапрыемства, расходавання атрыманых у гэтых мэтах ахвяраванняў. У прыватнасці, ён абавязвае арганізатара масавай акцыі пры падачы дакументаў перад яе правядзеннем указваць рахунак, на які павінны паступаць сродкі. Законапраектам уводзіцца забарона на фінансаванне публічных мерапрыемстваў замежнымі дзяржавамі, арганізацыямі, грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, а таксама НКА-іншаагентамі, расіянамі, якім менш за 16 гадоў, ананімнымі ахвяравальнікамі і юрыдычнымі асобамі, зарэгістраванымі менш чым за адзін год да дня пералічэння грашовых сродкаў або іншай маёмасці.

"Урад Расійскай Федэрацыі падтрымлівае законапраект", - гаворыцца ва ўрадавым водзыве.

Раней у Дзярждуму РФ быў унесены законапраект аб штрафах за парушэнне правіл спансіравання масавых акцый. Згодна з прапанаванымі змяненнямі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, "пералічэнне (перадача) грашовых сродкаў і (або) iншай маёмасцi для арганізацыі і правядзення публічнага мерапрыемства, ажыццёўленае асобай, якая не мае права пералічваць грашовыя сродкі на гэтыя мэты", прыводзіць да накладання адміністрацыйнага штрафу на фізічных асоб у памеры ад 10 тыс. да 15 тыс. расійскіх рублёў, на юрыдычных асоб - ад 50 тыс. да 100 тыс. расійскіх рублёў. Названы дакумент таксама атрымаў падтрымку кабміна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі