Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 чэрвеня 2021, 10:53

Іспанія дазволіла ўезд вакцынаваным турыстам

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Іспаніі з 7 чэрвеня дазволілі ўезд на тэрыторыю краіны замежным падарожнікам, якія прайшлі вакцынацыю ад COVID-19 адобранымі Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках (EMA) прэпаратамі, паведамляе газета Eldiariocantabria Publico.

На сённяшні дзень ЕМА дазволіла прымяненне прэпаратаў кампаній Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Janssen, Sinopharm і Sinovac-Coronavac. Расійскі прэпарат "Спадарожнік V" пакуль праходізць неабходныя працэдуры рэгістрацыі.

У канцы мая прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс аб'явіў, што Іспанія дазволіць уезд прышчэпленым замежным турыстам з усіх краін, якія змогуць пацвердзіць, што яны прайшлі поўны курс вакцынацыі прэпаратам, прызнаным Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя або Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках.

Таксама Санчэс прадставіў еўрапейскі сертыфікат Covid Green Certificate, які будзе запушчаны 1 ліпеня і які дапаможа еўрапейцам, што перанеслі COVID-19 або прышчапіліся, спакойна падарожнічаць у межах ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі