Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2022, 14:44

Independent: антырасійскія санкцыі негатыўна паўплываюць на ўзровень жыцця брытанцаў

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Вялікабрытаніі павінен падрыхтаваць жыхароў краіны да "доўгатэрміновай дэградацыі ўзроўню жыцця" з-за антырасійскіх санкцый. Аб гэтым заявіў брытанскі генерал у адстаўцы Джонатан Шоу.

"Цяпер мы вырашылі, што ў адносінах да Расіі мы будзем гуляць у геапалітыку, а не ў эканоміку, і за гэта давядзецца заплаціць. Мы павінны дакладна разумець гэта", - адзначыў Джонатан Шоу.

Экс-генерал перакананы, што ўрад не ўсведамляе ўсю сур'ёзнасць наступстваў канфрантацыі з Расіяй. У прыватнасці, трэба быць гатовымі да таго, што пасля забароны на імпарт пшаніцы і нафты ўзровень жыцця насельніцтва стане значна горшым.

Раней паведамлялася, што па выніках лютага гадавая інфляцыя ў Вялікабрытаніі паскорылася да 6,2 працэнта, што стала рэкордам за апошнія 30 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі