Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 красавіка 2019, 14:16

Імператар Акіхіта адрокся ад прастола

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імператар Японіі Акіхіта аб'явіў аб адрачэнні ад пасады і выказаў удзячнасць народу краіны за падтрымку і прызнанне ў якасці сімвала краіны, паведамляе ТАСС.

Цырымонія з нагоды адрачэння манарха адбылася ў "Сасновай зале" імператарскага палаца. У ёй прынялі ўдзел амаль 300 чалавек: у тым ліку імператрыца Міціка і члены імператарскай сям'і, прэм'ер-міністр Сіндза Абэ, кіраўнікі абедзвюх палат парламента, суддзі Вярхоўнага суда, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, грамадскасці.

"Я ад усяго сэрца ўдзячны народу за тое, што ён прызнаў і падтрымліваў мяне ў якасці сімвала краіны, - сказаў Акіхіта. - Я быў шчаслівы таму, што змог выконваць свае абавязкі ў якасці імператара, адчуваючы глыбокі давер і любоў да нашага народа".

Імператар таксама выказаў надзею, што ў наступныя гады Японію будуць чакаць мір і працвітанне.

85-гадовы Акіхіта яшчэ ў 2016 годзе выказаў жаданне пакінуць прастол з-за ўзросту. Заканадаўства патрабуе ад манарха знаходзіцца на троне пажыццёва, аднак для Акіхіта было зроблена спецыяльнае выключэнне ў выглядзе аднаразовага індывідуальнага закона, прынятага парламентам.

Свае паўнамоцтвы ён будзе выконваць да апошняй хвіліны 30 красавіка. З пачаткам наступнага дня імператарам стане старэйшы сын Акіхіта - 59-гадовы наследны прынц Нарухіта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі